У Кіеве забілі расейскага апазіцыйнага журналіста Аркадзя Бабчанку
Невядомыя стралялі ў спіну расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі ў яго доме. Ад атрыманых раненняў ён памёр у машыне хуткай дапамогі.
Пра гэта Украінскай праўдзе паведаміў спікер Нацпаліцыі Украіны Яраслаў Тракала.
„Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Дняпроўскім раёне. Жонка была ў ванным пакоі. Яна пачула хлапкі, выйшла і ўбачыла мужа ў крыві. Выклікала хуткую, яго забралі, ён памёр у машыне хуткай. На месцы працуе следча-аператыўная група, кіраўніцтва высвятляе абставіны„, — распавёў Тракала.
Аркадзь Бабчанка — расейскі журналіст, раней працаваў ваенным карэспандэнтам. Жыў у Маскве, з-за пераследу пераехаў у Прагу і пазней ва Украіну.