У Кіеве затрыманы беларускі добраахвотнік Васіль Парфянкоў
У Кіеве 9-га траўня паліцыяй быў затрыманы беларускі добраахвотнік Васіль Парфянкоў, які праходзіць службу ў батальёне Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.
Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў Станіслаў Красноў:
– Па апошняй інфармацыі ўсіх затрыманых АУНаўцаў, акрамя Васіля „Сябра”, выпусцілі. Яго адпускаць адмаўляюцца, бо ён праходзіць па справе за блакаванне расейскіх банкаў. Рыхтуемся да таго, што яго будуць намагацца закрыць у СІЗА.
Нагадаем, што Васіль Парфянкоў праходзіць па справе пагромаў у аддзяленнях „Альфа-банка” і „Сбербанка России” ў Кіеве.
