У Кіеве знік кіраўнік Беларускага дома ва Украіне
У Кіеве знік кіраўнік Беларускага дома ва Украіне Віталь Шышоў. Мужчына выйшаў на штодзённую прабежку і не вярнуўся.
“З яго нумара было зроблена некалькі так званых “глушцоў”, аднак цяпер звязацца з ім немагчыма. Больш на сувязь ён не выходзіў. Мы прачасалі масіў, дзе ён звычайна здзяйсняў прабежкі, але ніякіх слядоў Віталя не знайшлі. Паліцыі паведамлена. На месца выехаў кінолаг, вядуцца пошукі”, — піша @beldomua.
Знаёмыя Віталя Шышова паведамілі, што раней за ім ужо сачылі невядомыя падчас прабежак. Таксама падазроныя людзі падыходзілі да яго і да ягонай дзяўчыны, спрабавалі размаўляць.
Беларускае Радыё Рацыя
