У Кіеве з’явіцца помнік беларускім добраахвотнікам



У цэнтры Кіева хочуць усталяваць помнік беларусам, якія загінулі за незалежнасць Украіны.

12105703_1652439561705442_8294455587986089140_n

(Фота facebook.com/takt.gr.Bielarus)

Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыё паведаміла валанцёрка з Кіева Вольга Гальчанка, якая апякуецца беларусамі, што ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на баку ўкраінскай дзяржавы:

– Пакуль мы распрацоўвалі дызайн, працавалі з Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыяй. Літаральна некалькі дзён таму супрацоўнікі КГДА неафіцыйна нам паведамілі, што даюць дабро. Мы чакаем афіцыйнага адказу, тады зможам прыступіць да ўсталявання помніка і спадзяюся, яго бліжэйшага адкрыцця. Папярэдне мы падабралі месца на вуліцы Беларускай – гэта недалёка ад метро Лук’янаўка.

Вольга Гальчанка з аднадумцамі брала ўдзел у дабрачынным марафоне на карысць беларускіх байцоў АТА, які праходзіў у Менску, дзе было сабрана больш за тысячу даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя