У кіраўніка праектаў Фонду развіцця Берасцейскай крэпасці праходзіць ператрус
У доме кіраўніка праектаў Фонду развіцця Берасцейскай крэпасці Наталлі Зданевіч у Берасці праходзіць ператрус.
Дабрачынны фонд «Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці» быў створаны ў 2013 годзе, паведамляе REFORM.by. Яго дзейнасць накіравана на вывучэнне спадчыны Брэста, захаванне і развіццё тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.
Фонд праводзіць даследаванні па тэме спадчыны, пошук і збор архіўных і гістарычных матэрыялаў, займаецца папулярызацыяй гісторыі Берасця і Берасцейскай крэпасці.
Сярод партнёраў і сяброў на сайце Фонду прысутнічаюць Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Берасцейскі выканкам, Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт і іншыя афіцыйныя ведамствы.
