У Кіраўскім раёне падчас сутыкнення мікрааўтобуса з фурай загінуў адзін чалавек
У Кіраўскім раёне (Магілёўская вобласць) увечары 1 лістапада пры сутыкненні фуры і мікрааўтобуса на аўтадарозе Кіраўск — Бабруйск адзін чалавек загінуў і адзін атрымаў траўмы, з якімі шпіталізаваны, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца ДТЗ, дэблакавалі з мікрааўтобуса „Мерсэдэс-Спрынтар” пасажырку 1973 года нараджэння.
Таксама работнікі МНС дасталі з мікрааўтобуса цела кіроўцы 1966 года нараджэння.
Абставіны і прычыны ДТЗ высвятляе ДАІ Кіраўскага РАУС.