У класе першакласнікаў ідзе дождж
Бацькі першакласнікаў СШ № 8 г. Слоніма пачалі біць трывогу. Падчас асенніх дажджоў у класе школы, дзе вучацца іх дзеткі-першакласнікі, ідзе дождж. Ён капае на парты, залівае сцены. Нядаўна бацькі сфатаграфавалі кабінет № 201, дзе займаюцца дзеткі. Падобных класаў, куды заглядвае дождж, па словах бацькоў, хапае. І пра гэта ведае адміністрацыя школы і райвыканкам, але рамонтам ніхто не займаецца. Відаць, чакаюць, як адрэагуе на гэта кіраўнік краіны, калі даведаецца. У Гомелі на школьныя праблемы ён адрэагаваў даволі хутка.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя
