У Клецку на дзіцячай пляцоўцы знайшлі мінамётную міну
Каля 60 чалавек былі эвакуіраваныя 6 красавіка ў Клецку з тэрыторыі вакол дзіцячай пляцоўкі.
Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, у Клецкі РАУС паступіла інфармацыя ад мясцовага жыхара 1984 года нараджэння пра тое, што на дзіцячай пляцоўцы паблізу яго дома ён знайшоў 50-міліметровую мінамётную міну часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Былі эвакуіраваныя жыхары прылеглых шматкватэрных дамоў.
Сапёрна-піратэхнічная група в/ч 7404 канфіскавала міну, вывезла на поле каля Клецка і знішчыла яе.