У Кобрыне ладзяцца святы прыхільнікаў перамен
Дваровыя святы праводзяцца таксама ў малых гарадах Берасцейскай вобласці. Прыкладам таму стаў Кобрын.
Адзінае адрозненне ад абласнога цэнтра — святочныя сходы тут цэнтралізаваныя, а не ў асобных мікрараёнах з прычыны адносна невялікай колькасці насельніцтва, — распавёў актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віктар Гарбачэўскі:
– Дваровые святы менавіта па дварах не збіраюцца, таму што вельмі малая колькасць аднадумцаў у дамах. Таму святы праводзяцца, але на набярэжнай альбо ў вызначаным памяшканні, то бок дзе ёсць магчымасць. Таму сказаць, што гэта дваровыя па колькасці тых, хто жыве тут, – не скажаш.
Як адзначыў Віктар Гарбачэўскі, такія дваровыя святы дапамагаюць знайсці аднадумцаў, а таксама дазваляюць людзям абменьвацца карыснай інфармацыяй і эмоцыямі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: novychas.by