У Кобрыне „партызаняць”
У Кобрыні працягваюцца партызанскія вылазкі. Грамадскія актывісты выходзяць вечарамі на акцыі з бел-чырвона-белымі сцягмі і такімі ж парасонамі, за якімі ўдзельнікі акцый хаваюць свае твары. Ім надакучыла быць несправядліва і незаконна пакаранымі вялікімі штрафамі або суткамі па артыкуле 23.34 – удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Кажа адзін з удзельнікаў партызанскіх акцый:
– Калі несправядлівасць становіцца законам, супраціў становіцца абавязкам. Кобрынскія партызаны – за свабодную Беларусь для сябе і сваіх дзяцей. Жыве Беларусь!
Паводле актывіста, яны не збіраюцца ў новым 2021 годзе спыняцца. Людзі не ўяўляюць далейшае жыццё ў краіне, якую захапіў АМАП і іншыя прыспешнікі сілавых структур.
Беларускае Радыё Рацыя