У Кобрыне разглядаецца справа жанчыны, якую абвінавачваюць у абразе супрацоўніка РАУС
У Кобрынскім судзе разглядаецца крымінальная справа 49-гадовай жыхаркі Кобрынскага раёна Галіны Левік. Яна абвінавачваецца ў абразе супрацоўніка Драгічынскага РАУС Юрыя Чарнышкова. Жанчына напісала каментар пад здымкам Чарнышкова “тварь і Бог ему судья, будет отвечать если не он, то его отпрыски”. Левік была пад уражаннем таго, што адбывалася ў краіне пасля выбараў і паверыла тэксту пад здымкам, што Чарнышкоў біў жанчыну і здаў яе амапаўцам 10 жніўня.
Чарнышкоў, слабы здароўем, з перанесенымі двумя мікраінсультамі актыўна змагаецца з парушальнікамі законаў, і тонкай душэўнай арганізацыяй вырашыў не дараваць Левік абразы, як і іншым 97 каментатарам, кажа маёр Юрый Чарнышкоў:
– Былі пагрозы дзецям. У мяне старэйшая дачка ў Менску навучаецца, а меншая ў Берасці. Вельмі шмат жонцы кідалі бутэлькі з балкону, мне два колы парэзалі. У мяне быў мікраінсульт.
Галіна Левік сваёй віны не прызнае і лічыць, што суму патрабуе Чарнышкоў занадта вялікую:
– Столькі пра яго водгукаў было негатыўных. Проста так на людзей не пішуць, тым больш тыя, якія павінны займацца сваёй працай.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Прысутны на судзе грамадскі актывіст Аляксандр Краўчук спачувае хвораму міліцыянту. Яму было цяжка пасля перанесеных двух мікраінсультаў шукаць аж 97 крыўдзіцеляў і цяпер хадзіць па судах амаль штодзённа і не па аднаму разу. Затое яго цяжар апраўдаецца. Нават калі з запрошаных 2000-3000 рублёў атрымае па 1.500 тысячы з кожнага, то гэта 1455 00 альбо 57 000 даляраў.
Прыходзіцца толькі здагадвацца, калі маёр Чарнышкоў – супрацоўнік па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю – займаецца сваімі прамымі абавязкамі. Няўжо перамог у раёне ўсе эканамічныя злачынствы?
Беларускае Радыё Рацыя