У Кобрыні — суд над Аляксандрам Мехам



Днямі грамадскі актывіст з Кобрына Аляксандр Мех атрымаў позву ў суд Кобрыньскага раёна.

Па інфармацыі „Берасцейскай Вясны”, яшчэ 22 лістапада старшы ўчастковы інспектар, майор міліцыі Свідуновіч азнаеміў Аляксандра Меха з матэрыяламі адміністрацыйнай справы.

Як выявілася, за ўдзел грамадскага актывіста ў мерапрыемствах па ўшанаванню памяці герояў паўстання Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы, быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 3 арт. 23.34 КаАП “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”.

sciag-festu

img_20161030_114929

Сёння, 5 снежня, ў Кобрыньскім раённым суддзе адбудзецца разгляд справы. Пачатак судовага паседжання – 14.30.

Актывіст лічыць, што ўшанаванне нацыянальных і рэлігійных традыцый, у дадзеным выпадку памяці герояў паўстання Кастуся Каліноўскага на “Дзяды”, не з’яўляецца масавым мерапрыемствам, гэта справа сумлення, самапавагі, элементарнай людзкай годнасці. Судамі і штрафамі ўлады хочуць запалохаць грамадства, пазбавіць волі да супраціву.

«Вясна»