У Кобрыне цягніком смяротна траўмаваны 79-гадовы мужчына



У Кобрыне на чыгуначнай станцыі 79-гадовы мясцовы жыхар трапіў пад колы дызель-цягніка зносінамі Лунінец — Берасце.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 8 траўня ў 21.22 пенсіянер з веласіпедам у руках пераходзіў чыгуначныя пуці па пешаходным пераходзе. Машыніст цягніка падаваў гучныя папераджальныя гукавыя сігналы, на якія мужчына не рэагаваў. Нягледзячы на экстраннае тармажэнне, пазбегнуць наезду не ўдалося.

Пенсіянер з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і шматлікімі рванымі ранамі галавы быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе памёр на пачатку другой гадзіны ночы 9 траўня.