У Кобрыні адбыліся вобшукі ў грамадскіх актывістаў



У Кобрыні пачаўся новы віток рэпрэсій супраць грамадскіх актывістаў. У рамках крымінальнай справы прайшлі вобшукі ў дамах і кватэрах многіх нязгодных з рэжымам.

Нагодай для адкрыцця справы і вобшукаў стаў размаляваны ў гарадскім парку яшчэ 25 жніўня камень у гонар Суворава, чым нанесена шкода парку ажно на 30 рублёў.

Хутчэй гэта зачыстка грамадскай прасторы перад так званым усебеларускім сходам, кажа адзін з тых, у каго праведзены вобшук:

– Тое, што яны зараз робяць – гэта акт запалохвання актыўных грамадзян і зачыстка перад сходкай “самазванца”. Грамадзяніна Лукашэнку ў Беларусі не ўспрымаюць больш як прэзідэнта. У краіне адсутнічае права, закон і правасуддзе.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржука Русецкага, прычына ўзбуджэння крымінальнай правы і вобшукаў не толькі ва ўсебеларускім сходзе:

– Улады вырашылі, што яны перамаглі. Адпаведна наступіла рэакцыя, і ідзе па ўсім полі зачыстка. А нагода, каб рабіць вобшукі, можа быць прыдумана самая любая.

Праваабаронца ўпэўнены, што рэпрэсіі супраць актыўнага грамадства працягнуцца і пасля праўладнай сходкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя