У Кобрыні пададзена заяўка на пікет у гонар 100-годдзя БНР



6 сакавіка Аляксандр Мех падаў заяўку ў Кобрыньскі раённы выканаўчы камітэт на правядзенне пікету ў гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Актывісты Кобрыня вырашылі адсвяткаваць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі ў сябе дома 24 сакавіка з 11.00 да 15.00  побач з Палацам культуры.

Мэта пікету – нагадваць ці наогул знаёміць кобрынцаў з важным гістарычным момантам у жыцці нашай дзяржавы, без якога, магчыма, не было б і сённяшняй Беларусі, кажа Аляксандр Мех:

– Людзі зараз знаходзяцца ў разгубленаці – куды ісці далей? Які шлях развіцця краіны мусіць быць? Быццам бы мы зрабілі нейкую саюзную дзяржаву з Расеяй. І што атрымалася? Рост коштаў, велізарнае беспрацоўе, і людзі зараз пачалі з’язджаць у тую ж самую Польшчу. Але ж паглядзіце, чаму Польшча змагла дасягнуць такіх эканамічных посьпехаў? Таму што палякі зрабілі сваю дзяржаву – дзяржаву для людзей. І вось, калі людзі будуць ведаць, што мы і ў Беларусі зробім дзяржаву менавіта для беларусаў, для тых, хто тут жыве, то і эканамічныя пытанні будуць вырашаны.

Паводле Аляксандра Меха, ён мае шмат атрыбутыкі да гэтага свята, якой падзеліцца з кобрынцамі, і мае запасны план у выніку адмовы пікету.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.