У Кобрыні паказалі сапраўднае аблічча ката Суворава



У Кобрыні на сцяне будынку ваенна-гістарычнага музею імя Аляксандра Суворава з’явіліся графіці і тэкст, якія раскрываюць сапраўднае аблічча расейскага палкаводца, што быў сапраўдным маньякам і адным з найвялікшых катаў беларускага народу ў гісторыі.

«Войскі Суворава адабралі ў беларусаў свабоду, жыхары Кобрыні сталі рабамі, праслаўляць ката – гэта ганьба», – гаворыцца ў тэксце побач з выяваю Суворава.

Ваенна-гістарычны музей у Кобрыні займае два будынкі – гэтак званы дом Суворава і дабудаванае пазней памяшканне музею. Акрамя таго імем расейскага палкаводца названая вуліца, дзе знаходзіцца музей, а ў горадзе размешчаныя ажно тры помнікі Сувораву – адзін у поўны рост і два бюсты.

Паводле belsat.eu