У Кобрыні прайшоў пікет да 100-годдзя БНР



У Кобрыні прайшоў пікет да 100-годдзя БНР. Мерапрыемства прыцягнула ўвагу гараджан.

Каля 250 чалавек зацікавіліся пікетам, асабліва парадавала моладзь, кажа арганізатар пікета Аляксандр Мех:

– Падыходзіла шмат моладзі, яны фатаграфаваліся на фоне бел-чырвона-белых сцягоў. Вельмі шмат гэтай моладзі запытвала, дзе гэтыя бел-чырвона-белыя сцягі ўзяць. Усе гэтыя сцягі я раздаў пасля правядзення пікету моладзі, якая дачакалася завяршэння.

Удзельнікі пікета раскпавялі людзям пра значэнне гэтага свята, раздавалі буклеты. Пікет таксама наведалі бацькі галоўнай рэдактаркі сайта Хартыя’97 Наталлі Радзінай.

Паводле Аляксандра Меха, з камунальнікамі, якія заламілі астранамічную суму за свае паслугі, будзе праведзена разбіральніцтва. Хоць прыбіраць за пікетоўцамі не было чаго, але паслугі камунальнікаў ўсё роўна давядзецца аплаціць.

Беларускае Радыё Рацыя