У Кобрыні востра стаіць пытанне захавання гістарычных могілак



У Кобрыні востра стаіць пытанне захавання гістарычных могілак, дзе пахаваныя вядомыя асобы, што пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі і Польшчы. Але ж могілкі прыйшлі ў заняпад. Ні мясцовы касцёл, ні мясцовая ўлада не глядзяць за могілкамі, а захаваць іх трэба.

«Гэтае месца магло б стаць кобрыньскай меккай», — гаворыць Аляксандр Мех:

— Але ж я лічу, у сувязі з тым, што гэта гісторыя Кобрыні, нашы Кобрыньскія могілкі, дзе ляжыць тыя, хто рабіў гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі. І тут паўстанцы ёсць, што ўдзельнічалі ў паўстанні 1794 года, калі гэтыя тэрыторыі былі занятыя расейскай уладай, а потым увесь час ішлі менавіта паўстанні, каб вызваліцца ад гэтай расейскай навалы.

Паводле Аляксандра Меха, калі пытанне наконт захавання могілак не вырашыцца на месцы, дэмакратычная грамадскасць  будзе вымушана звярнуцца да польскіх уладаў па дапамогу.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя