У Кобрыні забаранілі пікет у падтрымку незалежнага прафсаюза
Кобрыньскія ўлады не дазволілі пікет у падтрымку прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Пікет меў адбыцца 15 сакавіка.
Паведамленне аб забароне заяўляльнік пікету сябра прафсаюза Аляксандр Мех атрымаў 13 сакавіка. Плануемым пікетам Мех хацеў выказаць падтрымку пераследуемым кіраўнікам, кажа Аляксандр Мех:
– Я думаў выказаць сваё меркаванне наконт пераследу кіраўнікоў прафсаюза РЭП – Фядыніча і Комліка. І выступіць у абарону ўсяго прафсаюза.
Паводле Аляксандра Меха, прычынай стала месца ў цэнтры горада, якое запрасіў Мех, насуперак вызначанага райвыканкамам месца на ўскрайку горада для выгула сабак.
Беларускае Радыё Рацыя