У Кобрыньскім раёне шукаюць 14-гадовую школьніцу



Міліцыя ўстанаўлівае месцазнаходжанне 14-гадовай Алёны Крыштафовіч.

20 студзеня каля 9.00 дзевяцікласніца сышла ў невядомым кірунку з хаты ў вёсцы Кастрычнік, Кобрыньскага раёна. 21 студзеня каля 1.20 з заявай аб вышуку ў міліцыю звярнулася яе мама. Да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядомае.

Алёна Крыштафовіч можа знаходзіцца ў Баранавічах і пражываць на здымнай кватэры, паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Нагадаем, ўсё яшчэ шукаюцца дзве зніклыя 17-гадовыя жыхаркі Лунінецкага раёна. Адна з іх пайшла з дому днём 14 студзеня, яе сяброўка – на наступны дзень каля 6 гадзін раніцы. Да гэтага часу іх месцазнаходжанне невядомае. У абедзвюх дзяўчат пры сабе былі мабільныя тэлефоны, якія зараз выключаныя.

Зніклыя дзяўчыны: Караткова Анастасія і Корж Марыя

Як мяркуецца, яны могуць накіроўвацца ў бок Масквы.

tut.by