Ля Косава ўрачыста адкрылі першы ў Беларусі помнік Касцюшку (абноўлена)
12 траўня на тэрыторыі мемарыяльнага музея-сядзібы Касцюшкі каля Косава на Берасцейшчыне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку.
Збор сродкаў на ўсталяванне помніка быў ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкам. Праект падтрымалі 690 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музеі. Помнік быў адліты ва Украіне паводле праекта беларускага скульптара Гэніка Лойкі.
[Not a valid template]
[Not a valid template]
* * *
12 траўня ў мястэчку Косава праходзяць урачыстасці ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. З гэтай нагоды а 11-й гадзіне ў Косаўскім касцёле пачалася ўрачыстая Імша з удзелам вернікаў розных канфесій, рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх святароў. На Імшы таксама прысутнiчаць прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.
[Not a valid template]
А ў 12 гадзін адбудзецца яшчэ адна адметная падзея, звязаная з касцёлам і мястэчкам: тут пройдзе ўрачыстае адкрыццё велічнага помніка Тадэвушу Касцюшку на яго малой радзіме, каля сядзібы-музея Касцюшкаў ва ўрочышчы Мерачоўшчына на ўскраіне Косава. Для мясцовай парафіі гэта таксама важная падзея, бо гэты нацыянальны герой Беларусі належаў да косаўскай парафіі і быў ахрышчаны ў мясцовым касцёле ў 1746 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя, Косава, фота Ладзіка Майніча і Ганны Васілевіч