У Косаве ўшанавалі Тадэвуша Касцюшку
У Косаве адбылося чарговае ўшанаванне ўгодкаў з дня народзінаў Тадэвуша Касцюшкі. Сабралася шмат гасцей – дыпламаты, прадстаўнікі мясцовых уладаў, дэмакратычнай грамадскасці і мясцовыя жыхары.
На пачатку мерапрыемства прысутныя ўсклалі кветкі да мемарыяльнага каменю з шыльдай Тадэвушу Касцюшку.
Потым адбылася экскурсія ў музеі, дзе грала музыка часоў Касцюшкі. Прысутныя паслухалі выступы гасцей. Замежныя госці падарылі рэчы ў музей, якія тычыліся жыцця і прамяці Тадэвуша Касцюшкі.
Для мясцовых жыхароў – гэта месца святое, кажа 86-гадовая касаўчанка:
– Я ж помню як першы раз сабраліся пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэта быў 1996 год. Тут яшчэ нічога не было. Усё было зруйнавана. Было столькі народу!
Замежныя дыпламаты таксама выказалі цёплыя пачуцці ў адрас Тадэвуша Касцюшкі.
Кажа Скот Роланд – павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі амбасады ЗША ў Беларусі:
– Для амерыканцаў – гэта і наш герой. Мы сёння маем адмысловы падарунак – гэта уніформа кадэта Ваеннай акадэміі Вэст-Пойнта. Касцюшка зрабіў вельмі шмат, каб заснаваць у нас гэтую акадэмію і дапамагчы нам у нашай вайне за Незалежнасць.
Альда де Лука: Я – кіраўнік дыпламатычнай місіі Швейцарыі. Мы ў сваёй краіне шануем памяць пра Тадэвуша Касцюшку, таму што гэты чалавек вельмі шмат зрабіў для распаўсюду ідэй свабоды.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Мерапрыемства адбылося без эксцэсаў, нягледзячы на тое, што актывісты разгортвалі бел-чырвона-белыя сцягі.
Напрыканцы імпрэзы баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус пачаставаў прысутных “паўстанцкай кашай”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Косава
