У краіне занятыя паўтысячы апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх



Стала вядома, колькі ў Беларусі пацыентаў з каронавірусам падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. У краіне задзейнічаныя 519 апаратаў ШВЛ, у наяўнасці агулам – 2,5 тысячы.

Пра гэта сказаў Аляксандр Лукашэнка, калі ў пятніцу правёў у Віцебску пасяджэнне абласнога штаба па пытаннях супрацьдзеяння эпідэміі каронавірусу і наведаў абласны клінічны радзільны дом. Лукашэнка таксама прывёў дадзеныя па каронавірусных пнеўманіях. Пацыентаў з такім дыягназам на сёння – 21,5 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя