У краіне з’явіліся псеўда медыкі, сацыяльныя работнікі і валанцёры
Махляры выкарыстоўваюць сітуацыю з каронавірусам на сваю карысць, – паведамляюць праваахоўнікі. У краіне з’явіліся псеўда медыкі, сацыяльныя работнікі і валанцёры. У зоне рызыкі – адзінокія пенсіянеры.
Ёсць простыя правілы, якія дапамогуць выкрыць махляроў, – кажа супрацоўніца сацыяльнай службы Кацярына Лягун:
– Не трэба адчыняць дзверы сваіх дамоў, сваіх кватэраў незнаёмым людзям. У тым ліку, калі гэтыя грамадзяне прадстаўляюцца работнікамі сацыяльных службаў, або медычных установаў. Не лішнім будзе ўдакладніць прозвішча работніка, які прыйшоў, не лішнім будзе патэлефанаваць у службу, пацікавіцца, ці сапраўда да іх павінен прыйсці такі супрацоўнік, ці сапраўды ў іх ён ёсць. Калі інфармацыя не пацвярджаецца – трэба званіць на лінію 102.
Па інфармацыі праваахоўнікаў – махляры прапаноўваць цудапрэпараты ад каронавіруса, альбо наўпрост здзяйсняюць крадзяжы, пакуль загаворваюць ахвяру.
Беларускае Радыё Рацыя