У краму «Князь Вітаўт» прыйшлі з чарговымі праверкамі
Да ўладальнікаў берасцейскай крамы «Князь Вітаўт» прыйшлі з чарговымі праверкамі.
Афіцыйнай падставы для візіту ніхто не патлумачыў. Вядома толькі тое, што гандлем беларуска-арыентаваных тавараў зацікавіўся аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, супрацоўнікі Ленінскага РАУС ды падатковая інспекцыя, — распавёў саўладальнік крамы «Князь Вітаўт» і інтэрнэт-крамы kniaz.by Алег Чапараў:
– У пятніцу прыйшлі да нас супрацоўнікі АБЭП разам з супрацоўнікамі падатковай. Паведамілі аб тым, што трэба правесці агляд. Забралі ўсе сцягі з пагоняй, забралі світшоты і худзі з пагоняй таксама. На панядзелак выклікалі мяне ў АБЭП. Я прыйшоў да іх, яны зноў выклікалі супрацоўнікаў падатковай і разам з АБЭПам паехалі мы ў наш склад-офіс, дзе пералічвалі ўсе тавары і рабілі зверку з накладнымі.
На дадзены момант у крамы «Князь Вітаўт» на праверку забралі світ-шоты і худзі з выявай пагоні, а таксама былі апісаныя і забраныя сцягі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце