У Крэве талакой аднаўляюць габрэйскія могілкі



У Крэве талакой аднаўляюць габрэйскія пахаванні, сярод якіх – магілы продкаў ізраільскага прэм’ера – Беньяміна Нетаньяху.

Некалі ў мястэчку Крэва на Смаргоншчыне кожны трэці жыхар быў габрэем. У ліку іншых тут з’явіўся на свет Натан Мілейкаўскі, дзед ізраільскага прэм’ера.

За аднаўленне занядбаных пахаванняў узяліся валанцёры, якіх сабраў фотакарэспандэнт агенцтва «Франс-Прэс» Сяргей Гапон. На яго заклік адгукнуліся больш за два дзясяткі чалавек – мясцовыя жыхары, а таксама паэты, музыкі, журналісты, блогеры-кухары з іншых гарадоў і вёсак. Сярод валанцёраў – Уладзімір Някляеў з жонкай. За дзень удалося расчысціць шырокую прасеку, адкрыўшы помнікі – сонцу.

Сяргей Гапон плануе ўлетку сабраць валанцёраў на тыдзень або два, а таксама знайсці тых, хто зможа прачытаць і перакласці надпісы на помніках. 

Беларускае Радыё Рацыя паводле Радыё „Свабода”

Фота: Сяргей Гапон