У Круглянскім раёне пры абвальванні сцяны пацярпела пенсіянерка
У Круглянскім раёне 61-гадовая жыхарка вёскі Маліна паламала ногі і атрымала траўму галавы ў выніку абвальвання драўлянай сцяны.
Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, паведамленне аб няшчасным выпадку паступіла 12 лютага каля 18.25. Пасля прыбыцця да месца выкліку было ўстаноўлена, што пры самавольнай разборцы канструкцый у неэксплутаваным будынку складскога памяшкання ў вёсцы Прыгані-2 адбылося абвальванне драўлянай сцяны ўнутр будынка, у выніку чаго былі заціснуты ногі пенсіянеркі.
Ратавальнікі, выкарыстоўваючы гідраінструмент, вызвалілі жанчыну з-пад завалу і перадалі яе работнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Пацярпелая была шпіталізавана ў Круглянскую цэнтральную раённую бальніцу з дыягназам „чэрапна-мазгавая траўма, закрыты пералом абедзвюх ног”.
Акалічнасці абвальвання высвятляюцца.
