У Крупскім раёне адбыўся замах на забойства егера



Увечары 26 траўня 2019 года інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і егер Крупскага падраздзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў падчас знаходжання ў лясным масіве паблізу вёскі Вялікія Жаберычы сустрэлі мужчыну з паляўнічай стрэльбай у руках. На просьбу прад’явіць дакументы на зброю мужчына зрабіў адзін стрэл з паляўнічай стрэльбы ў галаву егеры і ўцёк у невядомым кірунку, інфармуе афіцыйны тэлеграм-канал Следчага камітэта.

Аб тым, што адбылося, неадкладна было паведамлена ў экстранныя службы. Мужчына шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі праведзены агляд месца здарэння. Канфіскаваныя стрэляная гільза, патрон і іншыя рэчавыя доказы. Прызначаныя комплексная медыка-крыміналістычная, біялагічная, генетычная, балістычная і іншыя экспертызы.

Падазраваны затрыманы.

zviazda.by