У Крычаве зноў затрымалі журналіста Сяргея Няроўнага
У Крычаве зноў затрымалі незалежнага журналіста Сяргея Няроўнага. Яго затрымалі па новай справе прама на ганку суда.
Сёння, 20 кастрычніка, мусіў адбыцца працяг разгляду папярэдняй адміністрацыйнай справы супраць журналіста. Але з-за вялікай колькасці недакладнасцяў суд адправіў справу на дапрацоўку.
На ганку суда міліцыя зноў затрымала журналіста, цяпер ужо па новай справе. Няроўнага зноў вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП) і зноў затрымалі на 72 гадзіны да суда.
У мінулыя выхадныя дома ў Сяргея Няроўнага міліцыя правяла вобшук, забралі камп’ютарную тэхніку.