У Купалаўскім музеі выстава: “Мяжа была пад Мінскам. 1921-1941”
“Мяжа была пад Мінскам. 1921-1941”. У Купалаўскім музеі ў Менску з нагоды гадавіны далучэння Заходняй Беларусі да БССР адкрылася тэматычная выстава. Можна пазнаёміцца з прыватнай калекцыяй гісторыка Ігара Мельнікава, які на працягу 10 гадоў ладзіў экспедыцыі, вывучаў асаблівасці функцыянавання мяжы паміж Польшчай і БССР.
Асаблівую ўвагу навуковец надае падзеям 17 верасня 1939 года на “мяжы цывілізацый”, калі Чырвоная Армія распачала “вызвольны паход” у Заходнюю Беларусь.
– Маё асабістае меркаванне, як грамадзяніна Беларусі, як гісторыка, без 17 верасня не было б незалежнай Беларусі. Усход, на вялікі жаль, стаў бы часткай Расеі, а Захад стаў бы часткай Польшчы. А так мы атрымалі дзяржаву, якая стала часткай еўрапейскай супольнасці і мы з’яўляемся незалежнымі.
Выставачны праект Ігара Мельнікава чакае наведвальнікаў штодня ў працоўныя часы Літаратурнага музея Янкі Купалы, акрамя нядзелі.
Беларускае Радыё Рацыя