У Курапатах будуць маліцца за Беларусь
20 красавіка а 18-й гадзіне ў Курапатах ля Крыжа пакут адбудзецца міжканфесійная малітва за Беларусь.
Актывістка Вольга Севярынец паведаміла: «Гэтая малітва прымеркаваная да двух гадоў Няспыннай малітвы за Беларусь. Удзельнічаць будуць вернікі розных канфэсіяў, Павал Севярынец, Ніна Шыдлоўская, Ганна Шапуцька».
Пасля малітвы яе ўдзельнікі правядуць экскурсію па Курапатах.
