У Курапатах штодня гучыць малітва



Штодзённая малітва на месцы масавага пахавання ахвяраў камуністычнага рэжыму ў Курапатах пад Менскам трывае штодня.

Кажа Ганна Шапуцька – каардынатарка ініцыятывы за ўратаванне Мемарыялу Курапатаў:

– І, дзякуй Богу, гэтая малітва штодня гучыць. Гэта вельмі і вельмі важна. Прыходзяць людзі розных канфесій. Малітва гучыць то грэка-каталіцкая, то каталіцкая, то праваслаўная, то пратэстанцкая. Але ж у гэтай малітве ўдзельнічаюць усе. Атэісты, якія не ўмеюць маліцца, магчыма ім здаецца, што яны не вераць у Бога, але тым не менш яны моляцца з усімі. Жадаюць, каб у нашай краіне быў мір, спакой, разумееце, каб ніколі такога не паўтаралася, як гэты гвалт з вырываннем крыжоў.

Хрысціянская малітва ў Курапатах адбываецца па буднях штодня а дзевятнаццатай гадзіне, а ў нядзелю – а чатырнаццатай. Курапацкая Варта таксама праходзіць штодзённа.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск