У Курапатах ушанавалі ахвяраў рэпрэсій



Актывісты Руху салідарнасці “Разам” правялі ў Курапатах пад Менскам апошнюю ў гэтым годзе штомесячную акцыю ўшанавання памяці ахвяр камуністычных рэпрэсій.

Гаворыць сябра сойму Руху “Разам” Вячаслаў Сіўчык:

– Самае страшнае, што адбывалося ў гэтым юбілейным годзе трагедыі, гэта выказванне тых асобаў, якія займаюць дзяржаўныя пасады ў Расеі і Беларусі, якія спрабавалі апраўдаць жахлівыя камуністычныя рэпрэсіі. Гэта яшчэ раз падкрэслівае неабходнасць нашай працы, абсалютную неабходнасць таго, каб усё ж такі адбыўся трыбунал над камунізмам. Мэта гэтых акцый, каб у будучым календары была дата 29 катрычніка- Дзень ушанавання памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.

У 1937-м годзе – у ноч з 29 на 30 кастрычніка ў Менску было расстраляна больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты: літаратараў, навукоўцаў, культурных і грамадскіх дзеячоў.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск