У Курапатах ушанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій



У Курапатах пад Менскам ушанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій. Гаворыць адзін з лідараў Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.

— Мэта гэтай акцыі вельмі простая, каб у будучым беларускім календары, натуральна не пры гэтай уладзе, была дата 29 кастрычніка — Дзень ушанавання і памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. Абарона Курапат, гэта не толькі змаганне з тым, што ёсць нацыянальнай ганьбай: кабаком на костках. Трэба прыкласці усе намаганні, каб не дапусціць, каб сённяшніе улады, што маюць генэзіс гэбэшны, спаскудзілі гэта сакральнае месца сваімі помнікамі.

29-га кастрычніка 1937 года за адну ноч было расстраляна больш за сотню беларускіх творцаў, палітыкаў, навукоўцаў. Рух салідарнасці “Разам” праводзіць акцыю ўшанавання штомесяц.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск