У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
Традыцыйна ў канцы месяца актывісты Руху салідарнасці “Разам” ушанавалі пад Менскам у Курапатах памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Гаворыць сустаршыня руху Алена Талстая:
– Каб правесці Кангрэс дэмакратычных сілаў, каб мы маглі на гэтым кангрэсе заявіць пра скасаванне так званай Саюзнай дзяржавы, якую ніколі апазіцыя не прызнавала і заўсёды выступала супраць. Каб ужо зараз, да таго, як гэты кангрэс мы зможам склікаць, распачалі кампанію за дэнансацыю так званай Саюзнай дамовы 1999 года. Бо адзінае, што можа прынесці гэтая Саюзная дамова, – гэта тыя самыя ахвяры, якія былі ў Курапатах у 1937-1938 гадах.
Пасля вечаровай малітвы і прамоў на Курапацкай Галгофе актывісты Руху салідарнасці “Разам” зноў далучыліся да варты каля забаўляльнай установы “Поедем поедим”. Яе закрыцця пратэстоўцы штодня дамагаюцца акцыямі каля яе брамы з вясны мінулага года.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара