У Курапатах ускладнілася супрацьстаянне (абноўлена)



14 ліпеня каля рэстарану „Поедем, поедим” у Курапатах адбыўся чарговы інцыдэнт.

Актывістка Ганна Шапуцька паведамляе ў фэйсбуку, што супрацьстаянне паміж гаспадаром скандальнага рэстарана ў Курапатах „Поедем, поедим” бізнэсоўцам Леанідам Зайдэсам, а таксама яго сталым партнёрам Барысам Сурысам, якія знаходзяцца на месцы, і абаронцамі Курапат нарастае.

Паводле звестак Шапуцькі, чорная „Мазда” наехала на актывіста Леаніда Кулакова. У выніку ён упаў і пашкодзіў нагу, давялося выклікаць хуткую.

Міліцыя, якая прыехала на месца здарэння, адмовілася прымаць заявы ад пратэстоўцаў. Замест гэтага міліцыянты вырашылі складаць пратаколы на пратэстоўцаў. Міліцыя таксама не ўмешвалася, калі ахоўнікі і саўладальнік рэстарану Леанід Зайдэс схапілі і адцягнулі ў бок пратэстоўцаў, якія блакавалі мікрааўтобус.

Кажа Вольга Мікалайчык:

– Групавы напад на людзей у цывільным, на грамадскіх актывістаў. Папераламалі ўсе рэчы: тронкі, вуды. Пахадзілі па нашых торбах. Зайдэс асабіста выдзіраў, ламаў бел-чырвона-белы сцяг у Маі Навумавай.   

Грамадскія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць комплекс, патрабуючы яго закрыцця.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 13 ліпеня паведаміў пра нейкія дамоўленасці з уладальнікам рэстарацыі, але якія гэта дамоўленасці — пакуль не сказаў. Журналістка Вольга Быкоўская вяла відэатрансляцыю на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Беларускае Радыё Рацыя