У Курапатах усталявалі фотапасткі
Ва ўрочышчы Курапаты 25 сакавіка ўсталявалі фотапасткі. Так вырашыў Бараўлянскі лясгас пасля некалькіх актаў вандалізму ва ўрочышчы.
На тэрыторыі ўрочышча змясцілі каля 10 фотапастак. У выпадку ўчынення супрацьпраўных дзеянняў сродкі фота- і відэафіксацыі дадуць магчымасць вызначыць парушальнікаў.
Паводле Міністэрства лясной гаспадаркі, апаганеныя вандаламі помнікі прыведзеныя ў парадак.
