У Курапатах узгадалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
Удзельнікі традыцыйнай акцыі памаліліся за закатаваных, усклалі кветкі ды запалілі знічы. “Пакуль дзяржава не зробіць 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, будзем прыходзіць у Курапаты штомесяц 29-га,” – адзначалі ўдзельнікі.
Кажа адзін з прысутных, бард Зміцер Захарэвіч:
– Рэч у тым, што, як вядома, у 1937 годзе, былі праведзены вялікія расстрэлы беларускай інтэлігенцыі. Каля 150 чалавек – выбітных прадстаўнікоў беларускай нацыі – былі расстраляныя. Перад беларускім грамадствам і неабыякавымі людзьмі стаіць наступная мэта: штораз нагадваць уладзе і самім сабе гэту «чорную» дату.
Ганна Шапуцька, каардынатар ініцыятывы за выратаванне Курапатаў, асабліва адзначыла, што Беларусь – адзіная краіна Савецкага Саюза, дзе няма дзяржаўнага дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, таму пра ўшанаванне памяці загінулых дбае грамадскасць.
[Not a valid template]
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара