Севярынец адпраўлены ў ІЧУ да суда



Затрыманы каля ўрочышча Курапаты сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец адпраўлены да суда ў ізалятар часовага ўтрымання, паведаміла вечарам 3 кастрычніка прэс-служба аргкамітэта. Яму ставіцца ў віну непадпарадкаванне міліцыі.

Палітыка затрымалі супрацоўнікі ДАІ пасля таго, як актывісты, якія пратэстуюць супраць рэстарана „Паедзем паядзім”, не прапусцілі на яго тэрыторыю аўтамабіль.

15 верасня Севярынец выйшаў на волю пасля 10-сутачнага арышту па абвінавачанні ў закліку да ўдзелу 9 верасня ў несанкцыянаванай акцыі ў Курапатах.

Акцыі супраць працы рэстарана праходзяць штодня з 31 траўня.

belapan.by