У Гародні затрыманы Анджэй Пачобут (абноўлена)
Гарадзенскі журналіст і сябра неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі (СПБ) Анджэй Пачобут затрыманы пасля праведзенага ў яго доме вобшуку, паведамляе spring96.org.
Журналіста прывезлі ў Менск. Там, у Цэнтральным апараце Сдедчага камітэту, адбыўся допыт. Пачобут затрыманы ў рамках крымінальнай справы мінімум на 72 гадзіны. Зараз за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 12 журналістаў.
* * *
25 сакавіка з раніцы ў Гародні ў кватэру журналіста і грамадскага дзеяча Анджэя Пачобута ўварваліся сілавікі. Туды заявіліся людзі ў чорных балаклавах. Паводле інфармацыі Саюзу палякаў у Беларусі, ператрус адбываецца ў рамках артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу – „Распальванне варожасці”. Вядома таксама, што прадстаўнікі сілавых структур заявіліся дамоў да Марыі Цішкоўскай, дырэктаркі польскай грамадскай школы ў Ваўкавыску.
Такімя чынам працягваецца ціск на польскую нацыянальную меншасць у Беларусі. Напомнім, што ўчора старшыню Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс арыштавалі на 15 сутак.
Беларускае Радыё Рацыя