У кватэру да былога палітвязня Сяргея Марцалева ламіліся невядомыя



У кватэру да палітолfга, былога палітвязня Сяргея Марцалева спрабавалі трапіць невядомыя, паведаміў Праваабарончы цэнтр «Вясна». Былі чуваць пагрозы і нецэнзурная лаянка. Праз нейкі час пасля гэтага тэлефон Сяргея Марцалева стаў недасяжны, паведамілі праваабаронцы.

Палітолаг, паліттэхнолаг Сяргей Марцалеў падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года кіраваў перадвыбарчым штабам Мікалая Статкевіча. 19 снежня 2010 года, калі ў Менску праходзіла акцыя пратэсту на плошчы Незалежнасці, Сяргей амаль не прысутнічаў. Яго затрымалі праз тры дні: уначы 23 снежня знялі з цягніка, на якім ён ехаў у Варшаву ўдзельнічаць у здымках перадачы тэлеканала «Белсат».

Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, абвінавачанне было зменена на («Арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Палітолага ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА КДБ. У судзе Завадскога раёна Менску яго асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by