У кватэры і на лецішчы вакаліста гурта AMAROKA праводзяць ператрус
Пра гэта Зміцер Афанасенка напісаў у Фэйсбуку.
Паводле яго, ператрусы адбываюцца на падставе даносу пра тое, што ён і яго брат «арганізавалі штаб БНФ, дзе ёсць зброя і выбуховыя рэчы».
Зміцер Афанасенка працаваў у «Арт-сядзібе». Яго імя было ў спісе затрыманых на маршы пратэсту 6 верасня летась.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота са старонкі Змітра Афанасенкі у Фэйсбуку
