У Кёльне і Дзюсельдорфе нагадалі пра дыктатуру ў Беларусі



На вуліцах Кёльна і Дзюсельдорфа вісяць плакаты, яны нагадваць пра дыктатуру ў Беларусі. Гэты праект супольна рэалізавалі беларусы, што там жывуць. Акцыі салідарнасці ў гэтых гарадах таксама ўжо сталі традыцыйнымі і праходзяць кожны тыдзень, па нядзелях.

Інфармацыйныя плакаты толькі адзін з крокаў, каб праінфармаваць міжнародную супольнасць пра сітуацыю ў Беларусі. Такая праява салідарнасці, – расказвае беларуска Аксана Ракуціна, што жыве ў Германіі:

– Ёсць дастаткова шмат людзей, якія праяўляюць ініцыятыву маленькіх праектаў. Напрыклад, зараз у Кёльне і ў Дзюсельдорфе вісяць плакаты на тэму Беларусі. Там ёсць фотаздымкі, гэта зрабілі таксама і актывісты нашы мясцовыя.

Яны яго прыдумалі, знайшлі спонсараў, знайшлі таксама падтрымку нямецкай фірмы, якая займаецца вонкавай рэкламай.

Чарговая акцыя ў гэтую нядзелю запланаваная ў Эсэне. Асаблівасць гарадоў у заходняй частцы Германіі ў тым, што яны знаходзяцца недалёка адзін ад аднаго. Таму беларусы, якія воляй лесу сюды патрапілі, акцыі арганізоўваюць напераменна ў буйнейшых гарадах: Кёльне, Дзюсельдорфе, Боне, Эсэне.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя