У Лепелі судзяць злодзеяў



Больш за 280 мільёнаў беларускіх рублёў агульнай шкоды нанеслі абвінавачаныя Уладзімір Ц. і Вячаслаў Я. грамадзянам. У Лепелі пачаўся суд па іх справе.  Яны цягам доўгага часу ўзломвалі дамы і іншыя гаспадарчыя пабудовы грамадзян і выкрадалі іхную маёмасць. Дзейнічалі злодзеі на тэрыторыі Глыбоцкага, Шаркоўшчынскага і Мёрскага раёнаў.

Па словах пацярпелых, абвінавачаныя нанеслі не толькі матэрыяльную шкоду, але і маральную:

– Суму, якую я прад’яўляю да зыску, складае каля 90 млн. рублёў. Гэта справядліва. Няхай вернуць тое, што ўзялі, і кампенсуюць маральныя і фізічныя пакуты. Я не магу працягваць займацца сваёй любімай справай, не магу дабудоўваць свой дом. Зараз усе  інструменты і інвентар мне трэба аднаўляць па рынкавых цэнах.

– Па стане здароўя мне патрэбны спакой. А яны скралі мае інструменты, якія аблягчалі маю працу. 

– Шмат чаго скралі. Улезлі ў дом у 2012 годзе, праз год – ізноў.

На абвінавачаных падалі зыскі 19 чалавек, сярод якіх у асноўным фермеры і пенсіянеры. Суд будзе доўжыцца некалькі дзён, справа атрымала рэзананс у грамадстве.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя