У лес уваходзіш, як у магілу



Вёска Паддубцы – адна з найбліжэйшых да месца масавых расстрэлаў у лесе па Магілёўскай шашы пад Воршай. Менавіта яе жыхары напрыканцы 80-ых далі найбольшую колькасць яскравых сведчанняў пра расстрэлы, што адбываліся ў лесе абапал шашы Ворша-Магілёў.

 Шаша Ворша-Магілёў, з перспектывай на расстрэльны лес, верасень 2017

У 1989 годзе сваімі успамінамі з даследчыкам рэпрэсій Юрасём Копцікам дзяліўся сведка расстрэлаў Георгій Харытонавіч Пішчалаў , які напачатку 1980 узначальваў Таварыства аховы помнікаў у Воршы і быў адным з падпісантаў Акта 1982, паводле якога Кабыляцкая гара была афіцыйна прызнаная  месцам масавых расстралаў пра Сталіне: “Расстрэльвалі па абодва бакі ад дарогі. У гэтым месцы тады былі спецыяльна зроблены тры з’езды, каб машыне было адразу з магістралі завярнуць у лес. Па правым баку (калі ехаць з Воршы) расстрэльвалі святароў і, як іх тады звалі, кулакоў, Гэта, бачна, былі ўсё мясцовыя, аршанскія людзі, 6о сваякі ўсё ж нейкім чынам даведваліся, дзе ляжаць іх родныя, і ставілі на магілы свечкі. А па левы бок свечак не было. Там былі брацкія магілы людзей, у якіх сваякоў блізка не было, чужых, прывезеных аднекуль з іншых мясцін.I па левы бок, і па правы магілы пачыналіся недалёка ад шашы, метраў за сорак, іншыя эа сто. Памеры магіл розныя, у сярэднім метры 4 на 2. Побач вёска Паддубцы, дык там ледзь не кожны вечар а 23-й гадзіне з лесу чуліся стрэлы. (…). А пасля магілы былі па ўсім гэтым лесе, дзе былі праезды для машын. Рабілі іх без усялякай сістэмьі: то ў сярэдзіне, то ў пачатку, то на краі. Расстрэлы доўжыліся круглы год, нават зімой. Каля свежых магіл на ствалах дрэў, на лісці часта можна было ўбачыць распырсканую кроў і мазгі — стралялі, відаць, толькі ў галаву. Ямкі закопваліся абы-як, часам з зямлі тырчалі ногі ці рукі, над якімі віліся мухі. Цяжкае відовішча, проста немагчыма было глядзець на гэта. Я нават прыходзіў з рыдлёўкай і прысыпаў усё гэтае вар’яцтва зямлёй.”(Юрась Копцік”Крумкачы  на Кабыляцкай гары”, “Літаратура і мастацтва” 1989 год).     

Прайшоў час, да 2017 году сітуацыя змянілася. Сама вёска Паддубцы фактычна знікла, яе аб’ядналі з вёскай Панізоўе. Мясцовыя жыхары кажуць, што адбылося аб’яднанне для іх нечакана: “Заснулі ў Паддубцах, прачнуліся ў Панізоўі”. Пра вёску Паддубцы нагадвае цяпер толькі вуліца Паддубская.

На вуліцы Паддубскай, верасень 2017 

Вёска змяняе аблічча 

Людзей, якія сведчылі пра расстрэлы 1937 году ужо няма, альбо яны маўчаць, самы стары ўспамін, які нам удалося пачуць у верасні 2017 года – пра будаўніцтва магілёўскай шашы немцамі падчас Другой сусветнай вайны.   

А ёсць і занядбаныя хаціны 

Памяць пра сталінскія расстрэлы трансфармавалася ў містычныя аповеды – людзі  кажуць пра шматлікія аварыі і загінулых людзей (цэлым сем’ямі) у раёне Паддубцаў на Магілёўскай шашы. Пра лес таксама кажуць: “У лес заходзіш, як у магілу”. Але чаму так сталася? Маўчаць альбо не ведаюць, бо шмат тут і прыезджых жыве. 

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя