У лесе пад Дзятлавам адбылося затрыманне за сцяг на намёце
Побач з Дзятлавам каля санаторыю „Радон” затрымалі Віктара Мацкевіча. Прычына – БЧБ-сцяг на намёце.
Пра гэта піша тг-канал ПЦ Вясна. Мацкевіч адпачываў на прыродзе. Намёт стаяў у лесе. Але гэта не перашкодзіла міліцыянтам расцаніць адпачынак мужчыны як „несанкцыянаванае пікетаванне”. Затрыманне ажыццяўляў падпалкоўнік з Дзятлаўскага РАУСа Святоха.
