У лесе пад Віцебскам затрымалі Таццяну Севярынец і яшчэ 5 жанчын
Затрыманне адбылося каля 10-й ранку – у той час, калі жанчыны разам амаль штодня выходзяць на шпацыр са скандынаўскімі палкамі.
Таццяна Севярынец паспела патэлефанаваць свайму мужу, Кастусю Севярынцу і папаярэдзіць: калі праз 3 гадзіны іх не адпусцяць, каб ён перадаў ёй неабходныя рэчы на выпадак затрымання.
Да 15.30 усе шасцёра жынчын яшчэ знаходзіліся ў аддзеле міліцыі Першамайскага раёну. Але Кастусь Севярынец распавёў, што ў пастарунку яму паведамілі, нібыта ягоную жонку з сяброўкамі ніхто не затрымліваў:
– Спачатку яна патэлефанавала з лесу, што на іх наступаюць “чорныя людзі”. Потым ужо з РАУСу, каб я, калі яе не адпусцяць праз 3 гадзіны, прынёс ёй “трывожны чамаданчык”. Але я спачатку ў РАУС патэлефанаваў. А мне кажуць: “У нас ніякіх затрыманых няма, яны дастаўлены на гутарку, не затрыманыя”.
Пайшла шжо 7-я гадзіна, як шасцёра жанчын знаходзяцца пад міліцэйскай вартай, з іх чацьвёра – пенсійнага веку, яшчэ адна спадарыня даглядае нямоглага бацьку, якога нельга пакідаць надоўга. Сябры і знаёмыя таксама тэлефануюць у міліцыю і пытаюцца, калі будуць вызваленыя Таццяна Севярынец, Людміла Камінская, Людміла Валаткевіч, Алена Каснова, Тамара Ільіна і Раіса Кухто.
Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск