У летніку “Лясны” гучалі беларускія вершы і песні
Школьны аздараўленчы летнік “Лясны” Слонімскага раёна шчыра вітаў у чацвер, 17 ліпеня, паэтаў, літаратуразнаўцаў і журналістаў Міхася Скоблу і Сяргея Чыгрына, а таксама салістку Белдзяржфілармоніі Таццяну Матафонаву з сынам Адасем.
Міхась Скобла цікава распавёў пра родную мову, пра тое, што нам, беларусам, трэба любіць родную мову і заўсёды на ёй размаўляць. Бо той, хто паважае сваю мову і размаўляе на ёй – доўга жыве, як, напрыклад, японцы. Сяргей Чыгрын распавёў пра гісторыю Слонімскай зямлі, пра тых знакамітых людзей, якія родам са Слонімшчыны, а таксама прачытаў свае вершы пра Бацькаўшчыну.
Хораша спявалі песні на словы беларускіх паэтаў Генадзя Бураўкіна, Сяржука Сокалава-Воюша, Уладзіміра Няклаева, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Якуба Коласа Таццяна Матафонава і яе сын Адась. Дзеткі гэтага летніку актыўна прымалі ўдзел і ў розных конкурсах, якія цікава праводзілі госці. А пераможцы конкурсаў атрымлівалі беларускія сувеніры.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота аўтара.