У Лідскім замку адзначылі 227-ю гадавіну Канстытуцыі Рэчы Паспалітай
Замак наведалі прадстаўнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Польшчы, Чэхіі і Венгрыі. Падчас святочнай імпрэзы госці расказвалі лідзянам пра сябе, распавялі пра свае строі і зброю, а таксама пра дзейнасць клубаў, якія яны прадстаўляюць. Пасля чаго інсцэнавалі невялікую бітву.
Прадстаўнік генеральнага консульства Польшчы ў Гародні Анджэй Рачкоўскі зазначыў, што гэта ўже не першая такая сустрэча ў Беларусі.
– Вы напэўна ведаеце, што сёння ў Польшчы мы адзначаем вялікае свята – Дзень Канстытуцыі 3 мая. Мы пачалі адзначаць гэтае свята ў Міры. Запрасілі нашых гасцей з Польшчы. Групу рэканструктараў. Яны прадэманстравалі кавалачак польскай гісторыі. Расказалі гледачам пра гусарыю. Цяпер мы тут, і рады што і ў Лідзе можам паказаць і адзначыць нашае свята – Канстытуцыю 3 мая.
Пасля заканчэння імпрэзы госці запрасілі ўсіх ахвотных бліжэй пазнаёміцца, прымерыць на сябе амуніцыю і патрымаць зброю даўніх часоў і сфатаграфавацца на памяць.
[Not a valid template]
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара