У Лідзе адбылася акцыя салідарнасці з лідарамі прафсаюза РЭП



У Лідзе адбылася акцыя салідарнасці з лідарамі прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам ды Ігарам Комлікам, якія абвінавачваюцца ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры і вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Кажуць арганізатары акцыі, сябры РЭПа і адначасова лідары філіі Партыі БНФ Уладзімір Круцікаў ды Сяргей Сідарэнка:

Зразумела, што гэты ўвесь працэс палітычны. Ніякіх асаблівых парушэнняў у іх не было. Проста яны ў свой час вывелі шмат людзей і гэта напалохала ўладу.

Таму што цяпер манаполія ўлады на грамадскі рух губляецца. У нас ёсць БРСМ, ёсць нейкія пенсіянеры, нейкі саюз жанчын і ўсё астатняе, каторыя ў купе трымае у сваіх руках Лукашэнка. Ён ўчабчыў, што ёсць людзі, якія вядуць сябе самастойна і таму, асноўных кіраўнікоў трэба пусціць пад нож.

Тым часам, да 8 чэрвеня, калі скончыцца азнаямленне Генадзем Федынічам ды Ігарам Комлікам 11 тамоў крымінальнай справы, лідскімі сябрамі РЭПа ды тутэйшай апазіцыі падрыхтаваная сумесная заява салідарнасці з прафсаюзнымі лідарамі, дзе рэпрэсіі ды іх крымінальны пераслед названыя “актамі беззаконня, запалохвання і гвалту”.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя